У Мінску вызначылі лепшую футбольную сям'ю Беларусі

© Photo : АБФФПераможца турніру "Тата, мама, я – футбольная сям'я!" сям'я Кіслейка
Пераможца турніру Тата, мама, я – футбольная сям'я! сям'я Кіслейка - Sputnik Беларусь
Сям'я пераможцаў была ўзнагароджана футбольным мячом з аўтографамі гульцоў нацыянальнай зборнай і квіткамі ў ВІП-ложу на адзін з хатніх матчаў зборнай.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. У Мінску 26 жніўня прайшоў фінал рэспубліканскага фестывалю "Тата, мама, я — футбольная сям'я!". У спаборніцтвах прынялі ўдзел 100 сем'яў з усёй краіны, паведамілі Sputnik арганізатары.

На працягу некалькіх месяцаў у кожнай з абласцей краіны праходзілі рэгіянальныя этапы рэспубліканскага фестывалю "Тата, мама, я — футбольная сям'я!". Падчас рэгіянальных этапаў вызначаліся 10 сем'яў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія ў гэтую суботу прынялі ўдзел у фінальных гульнях фестывалю. Да іх таксама далучыліся сем'і, якія сталі ўдзельнікамі першага фестывалю ў 2016 годзе.

Балотны футбол, або як спартыўныя чыноўнікі запэцкаліся - Sputnik Беларусь
Відэа
Балотны футбол, або як спартыўныя чыноўнікі запэцкаліся

"Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла сям'я Кіслейка з Мінска. Сям'ю Кіслейка на фестывалі прадстаўлялі 6 чалавек. Усе яны прызнаюцца, што спорт і здаровы лад жыцця — гэта тое, што аб'ядноўвае ўсіх членаў сям'і, робіць іх дружнымі, актыўнымі, а самае галоўнае, здаровымі", — дадалі ў АБФФ.

 "Мы вельмі задаволены першым месцам, але перамога — не самае галоўнае. Удзельнічаем у фестывалі ўжо другі год і заўважаем, наколькі добра ўсё арганізавана. Ва ўсіх удзельнікаў выдатны настрой, таму што яны праводзяць час з сям'ёй. Усе ўсміхаюцца! Чакаем у наступным годзе такі ж фэст!", — адзначыў Сяргей Кіслейка.

У сваю чаргу начальнік аддзела развіцця масавага футбола АБФФ Віталь Крупіца дадаў, што "вельмі рады такой колькасці ўдзельнікаў у гэтым годзе. Спадзяемся, што ў наступным фестывалі прымуць удзел яшчэ больш сем'яў з усёй Беларусі. Гэта адзіны ў краіне сямейны спартыўны фестываль такога маштабу.

Рэалізуючы праект другі год запар, арганізатары звяртаюць увагу на то, як расце цікавасць да фестывалю з боку актыўных сем'яў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі. Калі летась у фестывалі прынялі ўдзел 56 сем'яў, то ў гэтым годзе іх колькасць вырасла да 600 сем'яў.

Усім удзельнікам фестывалю былі ўручаны падарункі ад арганізатараў і партнёраў фестывалю. Сям'я пераможцаў была ўзнагароджана футбольным мячом з аўтографамі гульцоў нацыянальнай зборнай і квіткамі ў ВІП-ложу на адзін з хатніх матчаў нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболе ў 2018 годзе. Узнагароду пераможцам уручыў галоўны трэнер Нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе — Ігар Крывушэнка.

"Прыемна, што федэрацыя праводзіць такое мерапрыемства. Гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця, спорту і сямейных каштоўнасцяў. Хацелася б, каб турнір стаў штогадовым. Прыемна ўсведамляць і тое, што бацькі, прыводзячы сюды сваіх дзяцей, такім чынам паказваюць прыклад здаровага ладу жыцця. Дзякуючы гэтаму, пакаленне вырасце здаровым, дужым і моцным", — рэзюмаваў галоўны трэнер.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі