Да юбілею Мінска выпекуць велізарны торт, якога хопіць усім

© PixabayТорт з ягадамі
Торт з ягадамі - Sputnik Беларусь
Працягласць гандлёвых шэрагаў у святочныя дні 9-10 верасня складзе два кіламетры, а сталічныя ўніверсамы рыхтуюцца парадаваць мінчан распродажамі, абяцаюць зніжкі да 50%.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Торт вагой у 250 кілаграм рыхтуюць ўдзельнікі Фестывалю хлеба, які пройдзе 9-10 верасня ля сталічнага Палаца спорту ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 950-годдзю Мінска, распавёў намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксандр Фралоў.

Выстава хлеба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Мінскхлебпрам" павіншуе Мінск з юбілеем 250-кілаграмовым тортам

"Торт будзе аформлены ў выглядзе кветкі з 9 пялёсткамі. Кожны пялёстак мае на ўвазе адміністрацыйны раён горада Мінска. На кожным пялёстку размесцяцца выявы значных для горада месцаў па розных напрамках: навука, спорт, культура, транспарт, машынабудаванне", — распавёў Фралоў.

Ён асабліва падкрэсліў, што торта сапраўды хопіць усім, таму што калі жадаючых будзе вельмі шмат, торт будзе папаўняцца. "Ён як канструктар будзе збірацца зноў", — растлумачыў Фралоў.

Сталічны гандаль плануе забяспечыць кропкамі грамадскага харчавання ўсе святочныя мерапрыемствы, якія з 6 па 10 верасня будуць праходзіць у Мінску, у тым ліку і ў раёнах горада.

"Агульная працягласць гандлёвых радоў складзе дзве тысячы метраў, то бок два кіламетры. У абслугоўванні мяркуецца задзейнічаць больш за 600 суб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання", — заўважыў Фралоў.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik Беларусь
Да юбілею Мінска выпусцілі тарты са славутасцямі

Найбольшая колькасць гандлёвых аб'ектаў па традыцыі будзе сканцэнтравана каля Палаца спорту. Тут, па словах прадстаўніка ГУСР Мінгарвыканкама, размесціцца вялізны фудкорт на 5 тысяч кв.м. Прычым упор вырашана зрабiць не на стравы, якія будуць разагравацца ў ЗВЧ-печах, а на тыя, што будуць гатавацца на вачах у пакупнікоў.

З нагоды свята сталічны гандаль анансуе вялікі распродаж. Кошты на прадукцыю лёгкай прамысловасці, тавары побытавага і гаспадарчага прызначэння мяркуецца знізіць, не толькі за кошт памяншэння гандлёвай надбаўкі, але і за кошт зніжэння адпускных коштаў вытворцы.

Па асобных групах тавараў зніжкі будуць даходзіць да 50%, паабяцаў Фралоў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі