Лідскі байк-фэст ладзіцца намаганнямі мота-клуба Devoid of Rights пры падтрымцы Лідскага райвыканкама, традыцыйна праводзіцца штогод у апошнія выхадныя лета і закрывае летні сезон па-сапраўднаму гучна.
Фестываль не проста завецца міжнародным — штогод яго наведвае некалькі тысяч байкераў і аматараў добрай музыкі, сёлета яны прыехалі на фестываль з 17 краін бліжняга і дальняга замежжа.
Цягам двух дзён у а.л. "Бярозка" ладзяцца шматлікія конкурсы для матацыклістаў і наведвальнікаў, адразу на дзвюх сцэнах гучыць музыка, кульмінацыяй мерапрыемства штогод становіцца вялікі мотапарад па горадзе Ліда.
Глядзіце ў фотастужцы, як праходзіў XI Міжнародны лідскі байк-фестываль.

1/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Лідскі байк-фэстываль штогод ладзіцца мотаклубам Devoid of Rights у апошнія выхадныя лета ў аздараўленчым лагеры "Бярозка", што ў Лідскім раёне.

2/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Год ад году фестываль становіцца больш маштабным, яго наведвае ўсё большая колькасць гасцей.

3/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Сёлета на фестывалі выступілі брэсцкія панкі "Дай дарогу!".

4/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
У першы фестывальны дзень выступіў і Сяргей Міхалок разам з Brutto.

5/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Ладзіць відовішчнае фаер-шоу ў першы фестывальны дзень перад выступленнем хэдлайнераў стала ўжо добрай традыцыяй на Лідскім байк-фэсце.

6/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
У другі фестывальны дзень байкеры выстраіваюцца ў вялікую калону і рушаць на мотапарад у горад Ліду.

7/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Сёлета байкеры пракаціліся не толькі па Лідзе, але і заехалі ў Шчучын.

8/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Некаторым матацыклістам, каб патрапіць на фестываль, трэба было праехаць некалькі тысяч кіламетраў.

9/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
У другі фестывальны дзень дзецям бясплатна раздавалі марозіва.

10/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі сумаваць не даводзілася.

11/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Арганізатары заўжды выступалі за бяспеку руху - усе матацыклісты праходзілі тэст на алкатэстары перад тым, як сесць за руль.

12/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Стаянка матацыклаў.

13/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Вялікая колькасць фудкортаў забяспечыла наведвальнікаў ежай і напоямі.

14/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выява гурта "Король и шут" на матацыкле.

15/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі праходзіў конкурс на лепшую аэраграфію.

16/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Матацыкліст удзельнічае ў конкурсе на лепшы кастам.

17/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Нажаль, можна было прагаласаваць толькі за адзін матацыкл.

18/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Музыка прыйшлася да спадобы гасцям усіх узростаў.

19/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі працавала адразу дзве сцэны ў розных кутках пляцоўкі, і часам было вельмі складана вызначыцца з выбарам, якую з іх наведаць.

20/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Канцэртныя пляцоўкі радавалі якасным гукам і светлавым аздабленнем.

21/28
© Sputnik / Юліч Хвошч
Лідскі байк-фэст-2017

22/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Лідскі байк-фестываль сёлета наведалі матацыклісты з 17 краін.

23/28
На фэсце ладзіўся конкурс па армрэслінгу, у якім бралі ўдзел не толькі хлопцы, але і дзяўчаты.

24/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Штогод на фестывалі разыгрываюць матацыкл з гадавым запасам тушонкі, сёлета ён дастаўся дзяўчыне з Ліды.

25/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Ключы ад матацыкла кідаюць у пену і абраныя праз лёсаванне наведвальнікі фэсту павінны іх знайсці. Выйграць матацыкл быў шанец у кожнага, хто набыў квіток на фестываль.

26/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі выступіў гурт "Бригадный подряд". Летась піцерскія панкі таксама наведвалі фестываль.

27/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта "Крамбамбуля" на XI Міжнародным лідскім байк-фестывалі.

28/28
© Sputnik / Юлія Хвошч
Больш за ўсё гасцей фестывалю ўразіла лазернае шоу.