МІНСК, 29 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (88-ы рэйтынг WTA) выйшла ў другі круг Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), паведамляе Sputnik.
У ноч на аўторак у матчы першага раўнда спаборніцтваў прадстаўніца Беларусі была мацнейшая за амерыканскую спартсменку Джулію Боўзрап (115) — 6:2, 6:2.
Наступнай суперніцай беларускі стане аўстралійка Эшлі Барці, якая абыграла харвацкую тэнісістку Ганну Конюх (4:6, 6:0, 6:1).
Сасновіч адзіная беларуская тэнісістка, якая выступае ў асноўным раўндзе US Open. Вера Лапко і Арына Сабаленка выбылі з барацьбы ў кваліфікацыі, а Вікторыя Азаранка знялася з турніру з-за сямейных праблем.
У 1/32 фіналу выйшла і расійская тэнісістка Марыя Шарапава — яна ўзяла верх над румынкай Сымон Халеп. У другім раўндзе Адкрытага чэмпіянату ЗША расіянка згуляе з венгерскай тэнісісткай Тымей Бабош.