Экс-салістка "Топлес" Касянкова: распранайся і касі

© PixabayСкошаная трава
Скошаная трава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спявачка распранулася і касіла траву на малой радзіме - пад Наваградкам.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Былая салістка поп-гурта "Топлес" Анастасія Касянкова правяла майстар-клас па эратычнай касьбе травы ў сваім Instagram.

Касянкова — не толькі беларуская поп-спявачка, якая сыйшла калісьці з гурта "Топлес", але і экс-жонка футбаліста Аляксандра Глеба.

У сераду прыхільнікі Касянковай і карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі абмяркоўваць новы пост спявачкі ў Instagram — яна "зняла верх" і спрабавала касіць траву на малой радзіме, пад Наваградкам. Нехта з знаёмых артысткі на заднім плане напяваў "Касiў Ясь канюшыну".

Учусь косить…)

Публикация от Kosenkova Anastasiya (@kosyachok) Авг 29 2017 в 3:58 PDT

 

Сама Касянкова падпісала відэа проста — яна вучыцца касіць траву.

Акрамя таго выпадку, у жніўні спявачку пачалі абмяркоўваць пасля з'яўлення яе фатаграфій з вакацый — яна "выраўноўвала" загар без бялізны.

Стужка навiн
0