На Палессі зрабілі свой фастфуд з дранікаў

© Sputnik / Мария АмелинаКулінары Гомеля прэзентавалі новую страву з бульбы - дранбургер
Кулінары Гомеля прэзентавалі новую страву з бульбы - дранбургер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кулінары Гомеля прэзентавалі новую страву з бульбы - дранбургер.

ГОМЕЛЬ, 30 жні — Sputnik. Страва выклікала павышаны інтарэс удзельнікаў гастранамічнага фестывалю. Дранбургеры ужо ўкаранёны ў тэхналагічныя карты і будуць падавацца наведвальнікам аднаго з папулярных рэстаранаў у цэнтры горада.

Ідэя надання тыпова амерыканскаму прадукту хуткага харчавання мясцовай каларыту належыць ТАА "Стары час".

© Sputnik / Мария АмелинаСтрава рыхтуецца ў прысутнасці наведвальнікаў
Основа дранбургера натирается и обжаривается в присутствии посетителя - Sputnik Беларусь
Страва рыхтуецца ў прысутнасці наведвальнікаў

"Мы замянілі звыклую разрэзаную булку натуральнымі беларускімі дранікамі, за кошт чаго густ канчатковага прадукту атрымаўся арыгінальным", — распавяла інжынер-тэхнолаг Ірына Грамыка.

Дранбургер — не зусім фастфуд. У склад стравы ўваходзіць абсмажаны бекон, свежыя таматы, лук, салата, смятана. Бульба надзіраецца і абсмажваецца ў прысутнасці наведвальніка. Кошт стравы на выхадзе менш, чым у класічнага "булачнага" варыянту ў фастфудзе.

© Sputnik / Мария АмелинаІрына Грамыка прэзентуе дранбургер
Инженер-технолог ООО Старое время Ирина Громыко показала, как выглядит дранбургер - Sputnik Беларусь
Ірына Грамыка прэзентуе дранбургер

У меню рэстарана навінку ўжо ўключылі. Дранбургерами плануюць частаваць гасцей падчас святкавання 875-годдзя Гомеля на выязных пляцоўках грамадскага харчавання.

Стужка навiн
0