МІНСК, 30 жні — Sputnik. Умерана цёплае і без ападкаў надвор'е чакаецца ў Беларусі ў сераду 30 жніўня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі Гідрамета праінфармавалі, што ў рэспубліку пасля кароткачасовага пахаладання ў пачатку апошні тыдзень жніўня яшчэ вернецца цяпло.
"Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах Беларусі — туман", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што ў сераду будзе пераважаць вецер паўднёвага напрамку, а максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад +18 да +24°C.
У Мінску, паводле інфармацыі суразмоўцаў Sputnik, будзе таксама без дажджу, а паветра прагрэецца да +19.. +21°C.
У наступныя два дні — 31 жніўня і 1 верасня Беларусь застанецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску: будзе без дажджоў, а ўдзень тэрмометры пакажуць у чацвер — ад + 19°С да + 26°С, у пятніцу — ад +20 да +27°С.