Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду адзначае 63-годдзе.
Воўчак выкладаў у Лукашэнкі на гістфаку Магілёўскага педінстытута (цяпер Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова). Ён чытаў курсы па гісторыі і міжнародных адносінах СССР і БССР.
"Вучыўся ён добра, лепей за многіх. Грамадскі актывіст вельмі добры. Спорт любіў", — ахарактарызаваў прэзідэнта яго выкладчык.
Воўчаку ў гэтым годзе 86 гадоў. З іх 43 гады ён заняты выкладчыцкай працай. У новым навучальным годзе Генадзь Ігнатавіч будзе чытаць у Магілёўскім універсітэце спецкурс па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Застаецца актыўным удзельнікам грамадскага жыцця, працуе ў некалькіх арганізацыях.
Лета выкладчык праводзіць у вёсцы Клятное Быхаўскага раёна.
Глядзіце ўспаміны Генадзя Волчака пра Лукашэнку-студэнта і віншаванне кіраўніку дзяржавы на відэа Sputnik Беларусь.