МІНСК, 31 жні — Sputnik. Папулярны рэп-гурт "Грибы" абвясціў аб завяршэнні канцэртнай дзейнасці, паведамляе The Flow.
Раней музычны калектыў анансаваў вялікае асенне-зімовае турнэ — рэперы планавалі наведаць Англію, Германію, Казахстан, Расію і Беларусь. Акрамя таго, на восень быў запланаваны выхад другога альбома гурта "Грибы" пад назвай "Дом на колесах, часть 2".
"Так здарылася, што гурт заканчвае канцэртную дзейнасць сёлета, 31 снежня. Зараз у Адэсе мы даем, атрымліваецца, апошні канцэрт", — паведаміў пасля канцэрту ў Адэсе фронтмэн калектыва Юрый Бардаш.
Такім чынам, выступ гурта "Грибы" ў Мінску стане адным з апошніх. Нагадаем, канцэрт у беларускай сталіцы запланаваны на 29 лістапада.
Гурт "Грибы" быў заснаваны ў 2016 годзе. Самай папулярнай кампазіцыяй рэпераў стала "Тает лед". Кліп на песню ў YouTube паглядзелі больш за 120 мільёнаў разоў.