Радыё

КДК аб кошце харчавання ў школах: вольныя трактоўкі гандлёвай надбаўкі

© Photo : Комитет госконтроля РБНамеснік Старшыні КДК Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кухараў
Намеснік Старшыні КДК Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кухараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі Уладзімір Кухараў пракаментаваў выяўленыя ў ходзе праверак парушэнні ў арганізацыі харчавання ў школах і распавёў, што трэба навесці парадак з гандлёвымі надбаўкамі і нацэнкамі.
КГК о стоимости питания в школах: общепит вольно трактует надбавки

Супрацоўнікі камітэта Дзяржкантролю ў ходзе праверак арганізацыі харчавання школьнікаў па выніках 2016 года выявілі шэраг парушэнняў і недапрацовак, звязаных з тэрмінамі прыдатнасці прадукцыі, паменшанымі порцыямі і завышаным коштаўтварэннем.

На занятках у школе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінадукацыі: дзяцей у школы можна прыводзіць да васьмай гадзіны

"На жаль, у нас на заканадаўчым узроўні не ўстаноўлены дакладны парадак фарміравання гандлёвых надбавак і нацэнак. І тут ва ўстановах грамадскага харчавання шмат у чым кожны вольна іх трактуе", — адзначыў Кухараў.

Часцяком надбаўкі замест усталяваных заканадаўствам 15% дасягаюць 200% i больш, што прыводзіць да сур'ёзнага падаражэння прадуктаў харчавання, адзначыў намеснік старшыні КДК.

"Калі тут будзе наведзены парадак, то я думаю, сабекошт прадуктаў харчавання і гатовай прадукцыi ў школах значна знізіцца", — сказаў Кухараў.

Каментар намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Кухарава слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0