"Малая падарожная кніжка" Скарыны ўпершыню экспануецца ў Полацку

© Sputnik / Артем Бордовский"Малая падарожная кніжка"
Малая падарожная кніжка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экспазіцыю дапоўніць дакументальны фільм Алега Лукашэвіча "Францыск Скарына. Чалавек свету".
МІНСК, 31 жні — Sputnik. C 1 верасня ў Полацку ў Музеі беларускага кнігадрукавання будзе экспанавацца міжнародны выставачны праект "Дарогамі Скарыны", паведамілі Sputnik у прэс-службе Белгазпрамбанка.
У Мінску прэзентавалі копію варштата часоў Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску прэзентавалі копію варштата часоў Францыска Скарыны
У Полацку, дзе каля 1490 года нарадзіўся вялікі беларускі першадрукар, асветнік і гуманіст Францішак Скарына, упершыню будзе прадстаўлены арыгінал яго "Малой падарожнай кніжкі", выдадзенай каля 1522 года ў Вільні.
"Экспазіцыю дапоўніць дакументальны фільм Алега Лукашэвіча "Францыск Скарына. Чалавек свету", зняты для праекту", — дадалі ў прэс-службе.
Дадатковую інфармацыю пра беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара можна будзе атрымаць з дапамогаю інтэрактыўнага інфармацыйнага стэнда.
Арганізатары адзначылі, што "асаблівае месца ў экспазіцыі зойме падарожжа ў друкаваную майстэрню Скарыны пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці. Мадэллю для стварэння віртуальнай майстэрні паслужыла рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў, якая знаходзіцца ў Музеі беларускага кнігадрукавання".
Выстава будзе працаваць да 10 верасня ў полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання.
Стужка навiн
0