Самыя ўплывовыя расіяне стагоддзя: Пуцін і Гагарын

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкЮрый Гагарын
Юрый Гагарын - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дзясятку самых уплывовых расіянаў стагоддзя ўвайшлі не толькі палітычныя дзеячы, але і навукоўцы, а таксама бізнесмены.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Часопіс Forbes склаў спіс самых уплывовых расіянаў апошняга стагоддзя — у ліку лідараў апынуліся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і першы ў гісторыі касманаўт Юрый Гагарын.

Forbes складаў свой спіс на аснове апытання экспертаў і чытачоў. Усяго ў рэйтынг з 100 самых уплывовых расіянаў стагоддзя патрапілі дзеячы розных эпох, у тым ліку — 21 сучаснік.

Юрый Любімаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Музеі Масквы адкрыецца выстава да 100-годдзя рэжысёра Юрыя Любімава

Большасць галасоў па выніках галасавання дасталося касманаўту Юрыю Гагарыну. Таксама ў спіс найбольш уплывовых расіянаў патрапілі Пуцін і Сталін. Дарэчы, расійскага прэзідэнта па выніках мінулага года Forbes называў самым уплывовым чалавекам у свеце.

Таксама ў дзясятку найбольш уплывовых расіянаў стагоддзя патрапілі паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі, канструктар Сяргей Каралёў, рэвалюцыянер Уладзімір Ленін, маршал Георгій Жукаў, вынаходнік Міхаіл Калашнікаў, сузаснавальнік Google Сяргей Брын, стваральнік Вконтакте і Telegram Павел Дураў і "бацька" вадароднай бомбы Андрэй Сахараў.

Акрамя таго, у поўны спіс патрапіў ураджэнец Беларусі, нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў, спявачка Ала Пугачова, стваральнік адной з крыптавалют Віталь Буцерын, эканаміст Аляксей Кудрын, хакеіст Аляксандр Авечкін і іншыя сучаснікі.

Міжнароднае выданне Forbes апублікуе свой спіс ста самых уплывовых людзей планеты таксама ў хуткім часе.

Стужка навiн
0