Акадэмія навук: суперкандэнсатар для электракара зробім да канца года

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук
Акадэмія навук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Распрацоўкай у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў займаюцца ўжо амаль год без дзяржпадтрымкі.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Вопытныя ўзоры назапашвальніка энергіі, які можна будзе паставіць на электрамабіль або электравеласіпед, у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі абяцаюць прэзентаваць ужо да канца года.

Беларускі электравеласіпед - Sputnik Беларусь
Электравеласіпед: хуткасць 30 км/гадзіна ці батарэя на багажніку

"Вопытныя ўзоры ёсць, а суперкандэнсатар, які можна будзе ўжыць у электракары або электравеласіпедзе, прадставім да канца года. Мы над гэтым працуем, нам нічога не трэба, проста даць спакойна рабіць сваю справу. Наогул гэта задача хімікаў, але раз за яе ніхто не браўся, узяліся мы, і вось ужо год працуем, ўсё робім за свае грошы без дзяржпадтрымкі", — распавёў дырэктар Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі Валерый Федасюк.

Суперкандэнспатар — звышёмісты назапашвальнік энергіі, пры гэтым кампактны, лёгкі, а што важна для карыстальніка — хутка зараджаецца. На заводзе "Аптрон" НАН Беларусі суперкандэнсатар чакаюць, каб убудаваць яго ў раму электравеласіпедаў. У такім выпадку зараджаць веласіпед можна будзе на працягу чатырох хвілін, а гэта значыць хутчэй, чым выпіць кубак кавы на станцыі падзарадкі. Прытым важыць ён будзе каля трохсот грамаў, а не чатыры з паловай кілаграма, як літый-іённая батарэя, якая выкарыстоўваецца цяпер.

Tesla Model S - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пракаціўся на Tesla і даў высокую ацэнку

Суперкандэнсатар складаецца з графенападобных матэрыялаў, распрацаваных у НПЦ па матэрыялазнаўству. Працаваць ён будзе па прагнозах у два-тры разы даўжэй, чым звычайныя кандэнсатары, якія пасля пэўнай колькасці падзарадак выходзяць з ладу. Канчатковы ўзор суперкандэнсатараў для электракара можна будзе падзарадзіць літаральна за гадзіну, у той час як звычайныя кандэнсатары зараджаюцца амаль суткі.

Нядаўна прэзідэнт Беларусі пракаціўся на электракары Tesla і загадаў давесці ўзровень беларускага электрамабіля "Джылі" да таго ж узроўня. Крыніца сілкавання як раз і з'яўляецца адной з галоўных праблем беларускага электрамабіля. У выпадку, калі НАН прадставіць суперкандэнсата, гэтая праблема будзе вырашана.

Першыя працы па распрацоўцы электрахімічных кандэнсатараў праводзіліся ў сярэдзіне ХIХ-га стагоддзя Гемгольцам. Работы па паляпшэнню ўласцівасцяў электрахімічных кандэнсатараў працягваліся, і ў канцы ХХ стагоддзя з'явіліся суперкандэнсатары з ёмістасцю да 10Вт*г/кг, прыдатныя для выкарыстання на электратранспарце.

Стужка навiн
0