Беларусы прайгралі Люксембургу ў адборы на ЧС-2018 па футболе

Беларусы ўпершыню ў сваёй гісторыі пацярпелі паразу ад люксембуржцаў у выязным матчы.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе саступіла камандзе Люксембурга ў кваліфікацыі Чэмпіянату свету, які пройдзе ў наступным годзе ў Расіі.

Паядынак Люксембург — Беларусь адбыўся ў чацвер на стадыёне "Жозі Бартэль". Гульня завяршылася з лікам 1:0 на карысць гаспадароў. У пераможцаў вызначыўся форвард Даніэл да Мота (60-я хвіліна).

​Акрамя матчу ў Люксембургу ў групе А адбыліся яшчэ два паядынкі: балгары былі мацнейшымі за шведаў (3:2), французы разграмілі галандцаў (4:0).

Такім чынам, становішча каманд у групе пасля сямі тураў наступнае:

  1. Францыя — 16 (7 гульняў)
  2. Швецыя — 13 ачкоў (7)
  3. Балгарыя — 12 (7)
  4. Нідэрланды — 10 (7)
  5. Беларусь — 5 (7)
  6. Люксембург — 4 (7)

Падапечным Ігара Крывушэнкі засталося правесці тры матчы ў гэтым адборачным турніры. Бліжэйшы — на "Барысаў-Арэне" супраць каманды Швецыі 3 верасня, затым зноў дома супраць Галандыі 7 кастрычніка, а 10 кастрычніка на выездзе супраць французаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі