Колькасць магістрантаў галоўнай ВНУ краіны вырасла ў два разы

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі ў 2013 годзе ў магістратуру ў БДУ паступалі 886 студэнтаў, то ў гэтым - больш за 1700.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Павелічэнне цікавасці да другой прыступкі атрымання вышэйшай адукацыі (магістратуры) за апошнія некалькі гадоў адзначылі ў Белдзяржуніверсітэце.

БДУ - Sputnik Беларусь
БДУ падвёў вынікі прыёмнай кампаніі: у лідарах па балах - гуманітарыі

Другая ступень вышэйшай адукацыі дазваляе не толькі павышаць спецыялістам кваліфікацыю, але і займацца навуковай дзейнасцю. Традыцыйна магістрантаў больш за ўсё ў галоўнай ВНУ краіны, а ў апошнія некалькі гадоў іх колькасць павялічылася практычна ўдвая.

Так, калі ў 2013 годзе ў магістратуру ў БДУ па розных спецыяльнасцях пайшлі 886 чалавек, то ў гэтым годзе на другую прыступку залічаны 1701 чалавек.

Нямала ў БДУ і аспірантаў — па стане на 31 жніўня іх 828, а восенню, па завяршэнні прыёму ў аспірантуру, гэты лік можа яшчэ ўзрасці. У перспектыве ўсе гэтыя людзі — будучыя кандыдаты навук у шэрагу абласцей.

Усяго ў гэтым годзе ў ВНУ залічылі рэкордную колькасць студэнтаў: у суме на ўсе ступені і формы атрымання адукацыі патрапілі 7790 чалавек, кожны пяты — магістрант. Значна растуць і прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму: больш за 70% абітурыентаў набралі больш за 300 балаў з 400.

Стужка навiн
0