МІНСК, 1 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні настаўнікам, бацькам і дзецям у сувязі з Днём ведаў, які адзначаецца 1 верасня.
У пятніцу за школьную парту вяртаюцца парадку 900 тысяч дзяцей — іх зноў чакаюць урокі, хатнія заданні, гурткі, секцыі і многае іншае.
"1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе цяперашні год для выпускных класаў", — гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.
Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы выказаў педагогам, чые прафесіяналізм і талент "дапамагаюць падрастаючаму пакаленню набываць глыбокія веды і развіваць таленты", адзначыў Лукашэнка і ролю бацькоў у выхаванні дзяцей.
"Сардэчна віншую вас з пачаткам новага навучальнага года. Перад намі — новы этап нашай адказнай і высакароднай працы, новы крок на шляху да выхавання самастойнага, ініцыятыўнага і мэтанакіраванага юнага пакалення. Жадаю, каб новы навучальны год стаў годам вашых прафесійных адкрыццяў і вучнёўскіх перамог", — звярнуўся да педагогаў міністр адукацыі.