МІНСК, 1 вер — Sputnik. Літоўскія навукоўцы заявілі, што падчас раскопак на гары Гедыміна, якая знаходзіцца ў аварыйным стане, яны выявілі астанкі Кастуся Каліноўскага, паведамляе Sputnik Літва.
Чалавечыя астанкі былі знойдзеныя пры раскопках на вяршыні гары Гедыміна, якія пачаліся пасля серыі апоўзняў 2016-2017 гадоў. Геадэзічныя даследаванні горы сумясцілі з археалагічнымі раскопкамі, падчас якіх і былі знойдзеныя астанкі Серакоўскага. На гэта ўказаў знойдзены заручальны пярсцёнак, які паводле гістарычных дакументаў дакладна належала лідару паўстання.
Тое, што ў пахаванні могуць знаходзіцца і астанкі Каліноўскага, прафесар кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Вільнюскага ўніверсітэта Рымантас Янкаўскас заявіў толькі сёння. Аднак пакуль адназначна сцвярджаць гэта прафесар не спяшаецца і адзначае, што яшчэ неабходна завяршыць даследаванне ўсіх астанкаў, выяўленых на гары Гедыміна падчас раскопак.
Між тым навуковы супрацоўнік універсітэта імя Вітаўта Вялікага Андрэй Казакевіч паведаміў журналістам, што юрыст, публіцыст і паэт Каліноўскі быў прызнаны героем Беларусі яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя і нават за савецкім часам яго імя не было выкраслена з гэтага спісу. Хутчэй за ўсё, з-за левых поглядаў Каліноўскага, якія ўхваляліся савецкай уладай.
"У многіх беларускіх гарадах да гэтага часу ёсць вуліцы, названыя імем Каліноўскага. Гэта досыць унікальная асоба, ваенны і палітычны дзеяч, памяць аб якім увекавечана на вуліцах, у падручніках", — адзначыў Казакевіч.
Гісторык таксама дадаў, што калі вучоныя пацвердзяць, што знойдзеныя парэшткі належаць Каліноўскаму, то гэта будзе мець вялікае гістарычнае значэнне для Беларусі.