Sputnik ажывіць "Франтавы альбом" сямейнымі відэааповядамі пра вайну

© SputnikФрантавы альбом
Франтавы альбом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сумесны інтэрнэт-праект Sputnik Беларусь і кампаніі Wargaming накіраваны на захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і яе удзельніках.

Sputnik Беларусь прапануе вам ўнесці ва "Франтавы альбом" відэааповяд пра ваенную гісторыю сваёй сям'і. Здымкі пройдуць у нядзелю, 10 верасня, у мінскім парку Перамогі на святкаванні Дня танкіста, дзе пачынаючы з 14:00 будзе працаваць адмысловы павільён Sputnik Беларусь.

Для вялікай гісторыі шматлікія героі вайны засталіся безназоўнымі. Але памяць аб іх подзвігах па-ранейшаму жыве ва ўспамінах дзяцей, унукаў і праўнукаў. Праект ужо сабраў тысячы архіўных дакументаў, якія дасылаюць карыстальнікі. Адна з асаблівасцяў "Франтавога альбома" — інтэрактыўная карта, па якой магчыма прасачыць жыццёвы і баявы шлях ветэранаў.

Партызанская зямлянка, фронт, блакада — для кожнай сям'і гісторыя свая. Калі вам ёсць што расказаць, запрашаем вас папоўніць старонкі "Франтавога альбома". Падзяліцеся сваёй гісторыяй!

Выязная студыя Sputnik Беларусь будзе працаваць у парку Перамогі 10 верасня з 14:00 да 21:00.

Нагадаем, раней Sputnik Беларусь ужо збіраў сямейныя ўспаміны пра вайну падчас акцыі "Бессмяротны полк" — мінчане і госці сталіцы расказвалі пра сваіх родных і блізкіх у Дзень Перамогі 9 траўня.

Глядзіце таксама поўны відэазапіс з акцыі "Бессмяротны полк", якая ўпершыню адбылася ў Мінску >>

Стужка навiн
0