Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў панядзелак

© PixabayВавёрка пад дажджом
Вавёрка пад дажджом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У асобных раёнах краіны ападкі будуць моцнымі, удзень месцамі прагназуюцца навальніцы.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Дажджы і парывісты вецер прыйдуць у Беларусі ў панядзелак, 4 верасня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прырода, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Беларусь прыйшло маладое "бабіна лета": цяпло яшчэ вернецца

Раней Sputnik са спасылкай на начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў паведамляў, што ў першы месяц восень прынясе на тэрыторыю рэспублікі дажджлівае надвор'е.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, заўтра ў асобных раёнах Беларусі прагназуюцца моцныя дажджы, удзень месцамі магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Пры навальніцах яго ўзмацненне магчыма да 15-20 метраў у секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень слупок тэрмометра не паднімецца вышэй 26 градусаў, а па захадзе — вышэй 19.

У Мінску чакаюцца кароткачасовыя ападкі, паветра прагрэецца да 22 градусаў.

Стужка навiн
0