МІНСК, 3 вер — Sputnik. Пераможцаў конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" 2016 года назвалі ў нядзелю ў Полацку, перадае БелТА.
У рамках творчага спаборніцтва былі адзначаны наступныя працы:
- "Лепшы твор прозы" — раман "Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата" Людмілы Рублеўскай;
- "Лепшы твор паэзіі" — кніга паэзіі "Прасвятленне" Анатоля Аўруціна;
- "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" — кніга "Возера дзіва" Міхаіла Пазнякова;
- "Лепшы твор драматургіі" — зборнік п'ес "Характары" Васіля Ткачова;
- "Лепшы твор публіцыстыкі" — зборнік "Постаці" Зіновія Прыгодзіча;
- "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" — "Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій творчасці пісьменніка" Валерыя Назарава;
- "Лепшы дэбют" — зборнік "Яблыкi" Маргарыты Латышкевіч.
Агенцтва паведаміла са спасылкай на старшыню праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, што ў Нацыянальнай літаратурнай прэміі можа з'явіцца новая намінацыя — "Сатыра і гумар". Саюз будзе прасіць пра гэта кіраўніцтва краіны.
Узнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі прайшло ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Полацку. У горадзе атрымалася адзначыць адразу тры святы — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і Дзень пісьменства.