Дзве беларускі ўдзельнічаюць у "Новай Фабрыцы Зорак"

© Photo : группа ВКонтакте Зіна Купрыяновіч
Зіна Купрыяновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельніцамі музычнага праекта сталі мінчанкі Зіна Купрыяновіч і Марта Жданюк.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Дзве беларускі сталі ўдзельніцамі "Новай Фабрыкі Зорак", якую прадставілі ў мінулыя выхадныя на тэлеканале "МузТВ".

"Новая Фабрыка Зорак" — вяртанне культавай перадачы пачатку "нулявых", у якой за перамогу змагаюцца больш за дзесятак маладых артыстаў з розных краін. Прадзюсарам музычнага праекта стаў Віктар Дробыш, які рыхтаваў артыста IVAN'a, які прадстаўляў Беларусь на "Еўрабачанні-2016", і быў членам журы праекта "Ты Супер!".

Марыя Разівонава - удзельніца Ты супер! Танцы ад Беларусі - Sputnik Беларусь
Удзельніцы "Ты супер! Танцы" ад Беларусі: усё толькі пачынаецца

У новым сезоне папулярнага шоу 16 удзельнікаў: з Расіі, Украіны, Узбекістана, Грузіі і Беларусі. Беларусь прадстаўляюць дзве дзяўчыны: Зіна Купрыяновіч і Марта Жданюк.

Купрыяновіч у верасні споўніцца 15 гадоў, аднак яна ўжо досыць вядомая спявачка: яе кліп "Насустрач ветру" сабраў на YouTube больш за 1,5 мільёна праглядаў, яна агучвала галоўную гераіню мультфільма "Моана" і ўдзельнічала ў мностве конкурсаў. У першым шоу "Новай Фабрыкі Зорак" дзяўчына праспявала дуэтам з Валерыяй.

Яшчэ адна ўдзельніца шоу з Беларусі — 24-гадовая Марта Жданюк, якая ў свой час удзельнічала ў трэцім сезоне праекта "Голас" і яшчэ шэрагу конкурсаў і шоу. Акрамя таго, дзяўчына спрабуе сябе ў мадэльным бізнэсе. На "Фабрыцы" яна праспявала з Артурам Піражковым (Аляксандрам Рэвай).

Пераможца "Новай Фабрыкі Зорак" вызначыцца праз некалькі месяцаў, а адборачныя этапы шоу будуць паказваць кожную суботу на тэлеканале.

У розныя гады дзякуючы "Фабрыцы зорак" праславіліся Паліна Гагарына, Алена Цемнікава, Цімаці, Стас П'еха, Дзмітрый Калдун і іншыя артысты.

Стужка навiн
0