Фільм "Гогаль. Пачатак" узначаліў беларускі пракат

© Photo : УП "Киновидеопрокат"Кадр з фільма "Гогаль. Пачатак"
Кадр з фільма Гогаль. Пачатак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па зборах у першыя выхадныя містычны трылер увайшоў у тройку самых паспяховых расійскіх фільмаў гэтага года.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Расійскі трылер "Гогаль. Пачатак" узначаліў беларускі пракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Алег Меньшыкаў з'явіўся ў трэйлеры новага серыяла Гогаль - Sputnik Беларусь
Выйшаў тызер-трэйлер фільма "Гогаль. Пачатак"

"Гогаль. Пачатак" — першы фільм з серыі карцін пра прыгоды класіка, якія будуць выходзіць па снежань. Стужка выйшла ў пракат у апошні дзень лета.

Толькі ў сталічнай дзяржаўнай сетцы кінатэатраў за выхадныя "Гогаля" паглядзелі 7,6 тысячы чалавек, а зборы карціны склалі амаль сорак тысяч рублёў.

Узначаліў пракат "Гогаль. Пачатак" і ў Расіі, набраўшы за першыя выхадныя парадку 200 мільёнаў расійскіх рублёў і стаўшы адным з самых паспяховых па выніках першага уікэнда фільмаў гэтага года.

Другі радок у беларускім пракаце заняў фільм "Малыш на драйве" (32,2 тыс. рублёў), трэцюю — "Таямніца сямі сясцёр" (26,7 тыс. рублёў).

У цэлым касавыя вынікі мінулага тыдня досыць сціплыя — гучных прэм'ер практычна не было. Аднак ужо 7 верасня ў пракат выйдзе амерыканскі фільм жахаў "Яно", зняты паводле рамана Стывена Кінга. Эксперты прагназуюць стужцы лідарства па касавых зборах як у краінах СНД, так і месца лідара ў бокс-офісе ва ўсім свеце.

Стужка навiн
0