Новая кніга Пялевіна выйдзе ў бліжэйшыя месяцы

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкПачатак продажаў новай кнігі Віктара Пялевіна "t", архіўнае фота
Пачатак продажаў новай кнігі Віктара Пялевіна t, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эксперты чакаюць з'яўлення рамана "iPhuck 10" або на Маскоўскім кніжным кірмашы, або на кірмашы non-fiction.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Новая кніга расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна выйдзе ў выдавецтве "Эксма" на працягу гэтай восені, аднак дакладная дата з'яўлення рамана яшчэ не названая.

Іван Мележ - найвялікшы беларускі пісьменнік і публіцыст - Sputnik Беларусь
Імя беларускага пісьменніка Івана Мележа нададзена бібліятэцы ў Расіі

Віктар Пялевін — адзін з самых папулярных сучасных расійскіх пісьменнікаў. З-пад яго пяра выйшлі раманы "Чапаеў і Пустэча", "Generation П", "Жыццё насякомых" і іншыя. Як правіла, новыя кнігі аўтара выходзяць кожны год.

Чарговы раман Пялевіна — "iPhuck 10" — выйдзе ў выдавецтве "Эксма" ўжо гэтай восенню. У кампаніі не назвалі дакладныя даты з'яўлення кнігі, аднак традыцыйна раманы Пялевіна з'яўляюцца або да Маскоўскага кніжнага кірмаша (верасень), або да кірмаша non-fiction (лістапад).

Падрабязнасці пра сюжэт кнігі "iPhuck 10" не называюць — пакуль не вядомая нават фабула рамана, месца дзеяння і асноўная праблематыка.

Мінулая кніга Пялевіна, "Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі" выйшла ў 2016 годзе. Крытыкі ацанілі раман не вельмі высока і адзначылі другаснасць Пялевіна адносна самога сябе. З-за загадкавасці аўтара многія нават мяркуюць, што ён ужо не сам піша свае кнігі.

Стужка навiн
0