Фотафакт: вецер паваліў дрэвы ў цэнтры Мінска

© SputnikПаваленае дрэва
Паваленае дрэва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хуткасць шквалістага ветру ўначы ў сталіцы дасягала 15 м/с.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Шквалісты начны вецер паваліў дрэвы ў Мінску. МНС паведаміла пра пашкоджанні аўтамабіляў, за ўсё для ліквідацыі наступстваў ветру было задзейнічана 90 ратавальнікаў і 20 адзінак тэхнікі.

Каля 30-й мінскай гімназіі, размешчанай па вуліцы Куйбышава, з раніцы ідуць работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі — ветрам тут паваліла некалькі верб.

© SputnikПейзаж каля гімназіі змяніўся за адну ноч
Пейзаж возле гимназии сильно изменился за минувшую ночь - Sputnik Беларусь
Пейзаж каля гімназіі змяніўся за адну ноч

Моцны лівень з парывамі ветру прайшоў уначы 5 верасня ў Мінску. Сталічныя ратавальнікі 21 раз вечарам выбывалі на месца надзвычайнага здарэння, каб вызваліць праезную частку.

З-за непагадзі былі пашкоджаны 17 легкавых аўтамабіляў і дахі двух жылых дамоў, паведамілі ў МНС.

У выніку разгулу стыхіі тры чалавекі пацярпелі, калі вецер паваліў прыпынак грамадскага транспарту ў Мінску. Медыкі, якія прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, аказалі дапамогу пацярпелым.

Стужка навiн
0