МІНСК, 5 вер — Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама-Мінск" саступіў на выездзе чарапавецкай "Северсталі" ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Гульня прайшла ў панядзелак у Санкт-Пецярбургу і завяршылася з лікам 2:1 на карысць мясцовага клуба.
У "Северсталі" вызначыліся Павел Чарноў (4-я хвіліна) і Данііл Воўчанка (55-я), у сталічных хакеістаў шайбу забіў Аляксандр Паўловіч (51).
Ужасная статистика ужасного матча… pic.twitter.com/x68DkXaCen
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 4 сентября 2017 г.
Такім чынам, у цяперашні час мінскія дынамаўцы замыкаюць з 6-ю ачкамі турнірную табліцу заходняй канферэнцыі КХЛ.
У наступным матчы мінскае "Дынама", якое застаецца адзінай камандай у чэмпіянаце, якая не атрымала ніводнай перамогі, 6 верасня згуляе ў гасцях з "Сочы", "Северсталь" у гэты ж дзень прыме маскоўскае "Дынама".