https://bel.sputnik.by/20170905/paunochnyya-afiny-zaprashayuc-da-aginskaga-na-shykouny-bal-1030643704.html
"Паўночныя Афіны" запрашаюць да Агінскага на шыкоўны баль
"Паўночныя Афіны" запрашаюць да Агінскага на шыкоўны баль
Sputnik Беларусь
Музыка і бальныя танцы дапамогуць адчуць апошнюю прыгожую эпоху ў "Паўночных Афінах", як называлі сядзібу ў Залессі пры жыцці Міхала Клеафаса Агінскага. 05.09.2017, Sputnik Беларусь
2017-09-05T11:01+0300
2017-09-05T11:01+0300
2023-07-25T18:00+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102958/28/1029582800_0:75:1500:924_1920x0_80_0_0_a145f28e4f4f43233a09432c95eea2f4.jpg
беларусь
гродненская вобласць
залессе смаргонскага раёна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102958/28/1029582800_0:28:1500:971_1920x0_80_0_0_0601ca49b3a4dbd59bfe357e7d043f68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , культура, афiша , беларусь, гродненская вобласць, залессе смаргонскага раёна, міхал клеафас агінскі
спадчына, у беларусі, навіны , культура, афiша , беларусь, гродненская вобласць, залессе смаргонскага раёна, міхал клеафас агінскі
"Паўночныя Афіны" запрашаюць да Агінскага на шыкоўны баль
11:01 05.09.2017 (абноўлена: 18:00 25.07.2023) Музыка і бальныя танцы дапамогуць адчуць апошнюю прыгожую эпоху ў "Паўночных Афінах", як называлі сядзібу ў Залессі пры жыцці Міхала Клеафаса Агінскага.
МІНСК, 5 вер — Sputnik. Сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі 23 верасня стане пляцоўкай для касцюміраванага баля "Поры года", паведамілі Sputnik у музеі.
"Цудоўныя танцмайстры дапамогуць атрымаць асалоду ад танцавальнага мастацтва ХІХ стагоддзя пад музычнае суправаджэнне салістаў ансамбля "Вытокі", — дадалі арганізатары баля.
Музыка і бальныя танцы дапамогуць адчуць апошнюю прыгожую эпоху ў "Паўночных Афінах", як называлі сядзібу ў Залессі пры жыцці Міхала Клеафаса Агінскага.
Праграма мерапрыемства прадугледжвае тэатралізаваную сустрэчу з Агінскім і яго выбітнымі гасцямі — знакамітай піяністкай Марыяй Шыманоўскай і палкоўнікам Каралем Пшэздзецкім.
Таксама гасцей мерапрыемства чакаюць майстар-класы па касцюмах ад гісторыка моды Святланы Івановай-Кліманскай і ўрок балетнага майстэрства ад школы танцаў La Camargo.
Самыя адчайныя могуць прыняць удзел у старадаўняй уланскай гульні — "Дуэль-шампань". Перамагае той, хто падчас паядынку на шаблях расплюхае менш шампанскага з куфля.
Аматараў сэлфі чакаюць спецыяльныя фотазоны і фуршэт у знакамітай аранжарэі Агінскіх.