МІНСК, 6 вер — Sputnik. Платных ранішніх "прадлёнак" у школах быць не павінна, заявіла Sputnik прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая.
Пасля пераносу урокаў на дзевяць раніцы некаторыя школы праявілі "ініцыятыву" і заявілі бацькам аб неабходнасці аплачваць знаходжанне дзяцей у школе да пачатку заняткаў. У той жа час, яшчэ некалькі месяцаў таму ўлады падкрэслівалі: бацькі могуць свабодна прыводзіць дзяцей у школу да васьмі раніцы, дзе тых зоймуць да пачатку урокаў.
"Такога быць не павінна: за "прадлёнку" браць грошы нельга", — заявіла Sputnik прэс-сакратар ведамства.
Міністэрства правядзе гутаркі з кіраўніцтвам школ аб недапушчальнасці падобных збораў грошай. Прыходзіць у школу дзеці павінны бясплатна, запэўнілі ў ведамстве.
Такая ж сітуацыя — і з платнымі факультатывамі, якія многія школы пераносяць на восем раніцы. Па словах Высоцкай, пераносіць час дадатковых заняткаў можна толькі са згоды вучняў і іх бацькоў.