МІНСК, 6 вер — Sputnik. Яхта падарожнікаў з Нарвегіі, якая села на мель у Дубровенскім раёне (Віцебская вобласць), можа ісці сваёй дарогай у Турцыю, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
Шасцітонная яхта з трыма грамадзянамі Нарвегіі села на мель на рацэ Днепр у Дубровенскім раёне напярэдадні. Вандроўнікі распавялі, што рухаліся па рацэ з боку Смаленска і, абыходзячы Украіну і Чорнае мора, планавалі дабрацца да Турцыі, але ў Беларусі ім давялося зрабіць незапланаваны прыпынак. У сераду вадалазы абследавалі дно, каб зразумець, як можна дапамагчы замежнікам.
"Нарвежцы могуць працягваць свой шлях у Турцыю", — сказаў Навіцкі.
14:10 норвежцы могут продолжать свой путь в Турцию. Подробности нестандартной операции по спасению яхты — позже на сайте.
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 6 сентября 2017 г.
Паводле яго слоў, яхта была знятая з мелі ў 14:10.
Раней у МНС праінфармавалі, што яхтсмэны адчуваюць сябе добра. Ад прапанаванай ежы і начлегу мужчыны адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што ў іх ёсць усё неабходнае.