Рэктарат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стаў пляцоўкай для маштабнай выставы, якая распавядае пра гісторыю Мінска ад старажытнасці і да сучаснасці.
Сярод экспанатаў шматлікія археалагічныя знаходкі, унікальны скарб срэбраных манет XVII стагоддзя. Таксама экспазіцыя адлюстроўвае ўнёсак галоўнай ВНУ Беларусі ў развіццё сталіцы і краіны.
Адкрылася выстава рэканструкцыяй надання Мінску магдэбургскага права ў 1499 годзе. Глядзіце на відэа Sputnik, як артысты "Майстэрні ўражанняў" зладзілі ўрачыстую цырымонію.