Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў напярэдадні, 5 верасня, запрасіў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць адно з аграпрадпрыемстваў Падмаскоўя — саўгас імя Леніна, якім кіруе вядомы расійскі аграрый Павел Грудзінін.
Саўгас з'яўляецца ўнікальнай гаспадаркай з магутнай вытворчасцю, развітой сацыяльна-культурнай сферай, дзе работнікі атрымліваюць годны заробак і кожны дзень адчуваюць пазітыўныя змены ў жыцці. Мастак-афарміцель Наталля Кляменцьева пераехала ў саўгас з Масквы, здабыла там новы дом і знайшла прымяненне сваім талентам.
"Людзі цягнуцца сюды, і паспрабуй яшчэ ўладкавацца ў саўгас! Гэта сапраўдная "зона сацыяльнага аптымізму", як выказаўся Генадзь Зюганаў. У нас свой маленькі сусвет, мы ўсе адзін аднаго ведаем, з Паўлам Мікалаевічам Грудзініным сустракаемся на вуліцы ледзь не кожны дзень. Мы ўсе любім яго, а ён клапоціцца пра нас", — распавядае Кляменцьева.
Пра тое, як Паўлу Грудзініну атрымалася пабудаваць "сапраўдны сацыялізм з чалавечым тварам" у асобна ўзятым саўгасе, слухайце ў інтэрв'ю з Наталляй Кляменцьевай на радыё Sputnik Беларусь.