Відэа на старонцы літоўскіх памежнікаў у Facebook ужо набрала звыш 1,7 тысячы праглядаў. Допіс актыўна і з гумарам каментуюць карыстальнікі. На каментары адказваюць памежнікі.
Людзі пішуць жарты, кшталту таго, што бабру лёгка хвастом замесці сляды. А нехта пытаецца, вяртаецца бабёр дамоў ці парушае. Літоўскіе памежнікі супакойваюць, што ўсё добра і дакументы ў бабра праверылі.
Адбываецца шмат выпадкаў, калі жывёлы перасякаюць літоўска-беларускую мяжу. Гэтым летам літоўскія памежнікі выявілі сляды мядзведзяў, якія перасякаюць мяжу з Беларуссю.