Дачакаліся: на Беларусь вяртаецца амаль летняе цяпло

© PixabayКот і сонца
Кот і сонца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У панядзелак 11 верасня ў паўднёвых раёнах рэспублікі пацяплее да +29°С.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Цёплае і камфортнае надвор'е чакаецца па Беларусі ў бліжэйшыя дні, паведаміў Sputnik начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў.

"Восень у бліжэйшыя дні возьме паўзу, вяртаецца амаль летняе цяпло", — сказаў Рабаў.

З яго слоў, у суботу 9 верасня на Беларусь пачне паступаць цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы: днём чакаецца ад +17°С па поўначы Беларусі і да +25°С — па поўдні.

У нядзелю месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, але па-ранейшаму будзе камфортна: днём ад +20 да +27°С.

Сіноптык таксама ўдакладніў, што такое надвор'е захаваецца і ў панядзелак 11 верасня: па паўночна-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём тэрмометры пакажуць +20..+27°С, у паўднёвых раёнах рэспублікі — да +29°С.

Стужка навiн
0