Фільм Аляксея Учыцеля "Мацільда" пакажуць у беларускіх кінатэатрах

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЭпізод з фільму "Мацільда"
Эпізод з фільму Мацільда - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Скандальная стужка з'явіцца ў пракаце ва ўсіх кінатэатрах краіны 26 кастрычніка.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Мінкульт дазволіў паказваць нашумелы яшчэ да выхаду фільм "Мацільда" ў Беларусі.

Напярэдадні спецыялісты Міністэрства культуры з аддзела кінематаграфіі ўхвалілі "Мацільду" для айчыннага пракату.

Сюжэт фільма разгортваецца вакол стасункаў славутай прыма-балерыны Мацільды Кшэсінскай і апошняга імператара Расіі Мікалая II. Карціна выйшла расійскаму кінематографу ў вельмі вялікую суму — 25 мільёнаў долараў. Рэжысёрам фільма выступіў Аляксей Учыцель, аўтар такіх вядомых карцін, як "Дзённік яго жонкі", "Прагулка", "Космас як прадчуванне" і "Васьмёрка".

Нагадаем, што раней былы пракурор Крыму Наталля Паклонская накіроўвала запыт генпракурору Расіі з просьбай праверыць карціну.

Карціна ўжо выклікала мноства адмоўных водгукаў і ў крытыкаў, і ў простых людзей.

Напрыканцы 2016 года паведамлялася, што фільм з'явіцца на вялікіх экранах вясной 2017 года, аднак прэм'ера не адбылася.      

Стужка навiн
0