МІНСК, 8 вер — Sputnik. Японскі пісьменнік Харукі Муракамі зноў названы асноўным прэтэндэнтам на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры — стаўкі на яго прымаюцца па каэфіцыенту адзін да двух.
Імя ўладальніка самай прэстыжнай у свеце літаратурнай узнагароды назавуць у Стакгольме ўжо 5 кастрычніка, а пераможцы будуць у снежні. Акрамя сусветнага прызнання і памятнай медалі, атрымае лаўрэат "нобелеўкі" і амаль мільён долараў прыза.
Букмекеры пачалі прымаць стаўкі на ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2017 года. Ужо не першы год галоўным прэтэндэнтам на прэмію называюць японскага пісьменніка Харукі Муракамі, аўтара кніг "Паляванне на авечак", "Нарвежскі лес" і іншых.
Таксама сярод найбольш відавочных прэтэндэнтаў называюць канадскую пісьменніцу Маргарэт Этвуд, ізраільцяніна Амоса Оза, кенійца Нгугі Ва Тхіонга і кітайца Яня Лянькэ.
У спісе прэтэндэнтаў букмекеры называюць нават аўтара "Гульні тронаў" Джорджа Марціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і спевака Канье Уэста.
Летась Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры амерыканскаму рок-выканаўцу Бобу Дзілану, што выклікала вялікую колькасць крытыкі ў адрас шведскіх экспертаў. У 2015-м прэмію атрымала беларуска Святлана Алексіевіч.