Тарыфы на камуналку падняліся на 8%

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абласныя і Мінскі выканкамы індэксуюць субсідуемыя дзяржавай тарыфы на камуналку.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Некаторыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі падняліся для мінчукоў з пятніцы на 8%, адпаведная інфармацыя апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Мінгарвыканкам зацвердзіў новыя субсідуемыя дзяржавай тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. Цэны падняліся ўжо з гэтай пятніцы, а адаб'юцца яны ў жыроўках, якія жыхары сталіцы атрымаюць у кастрычніку.

Субсідуемыя дзяржавай тарыфы на камунальныя паслугі падняліся на 8%, больш падрабязную інфармацыю аб новых цэнах Sputnik ужо пісаў.

Па субсідаваных тарыфах плаціць за камуналку большасць беларусаў, а вось па сабекошце — тыя, хто марнуюць больш устаноўленых дзяржавай лімітаў.

Таксама цэны на паслугі ЖКГ паднімуцца ў іншых абласцях рэспублікі — іх памеры вызначаюцца аблвыканкамамі.

Ужо з 1 студзеня беларусы будуць плаціць па сабекошце жыллёва-камунальных паслуг — акрамя як за цяпло. Падняць кошт ЖКП было адным з патрабаванняў МВФ для выдзялення беларусі крэдыту.

Стужка навiн
0