Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прэзентаваў выставу "Беларусь: адраджэнне духоўнасці", на якой прадстаўлены артэфакты рэлігійнага жыцця на беларускіх землях.
Мірнае суіснаванне праваслаўя, каталіцтва, ісламу і іўдаізму пакладзена ў канцэптуальны падмурак экспазіціі.
На стэндах можна пабачыць унікальныя аль-кітабы, асобнік Карана, які падараваў Рэджэп Таіп Эрдаган беларускаму лідару. Побач можна пабачыць унікальныя беларускія іконы XVII стагоддзя, якія спалучаюць традыцыі свецкага і рэлігійнага жывапісу.
Не абыйшлі бокам і ўжо болей чым паўтысячагадовую прысутнасць іўдаізму на беларускіх землях. На асобных стэндах можна пабачыць Тору, спецыяльны посуд з сінагог і часткі ўбранства для малітваў.
Асаблівай разынкай на выставе стаў канвалют пражскага выдання Бібліі Францыска Скарыны 1517-1519 гадоў, які ўтрымлівае шэсць кніг Старога запавету. Асобнік Бібліі прывезлі спецыяльна для выставы з Масквы.
Як выглядаюць выратаваныя фрэскі з Полацку і пояс Вітаўта, глядзіце ў мабільным аглядзе Sputnik на відэа.