На пляцоўцы каля Палаца спорту юбілей Мінска святкуюць, дэманструючы ўсе таленты яго жыхароў — тут і спаборніцтвы асілкаў, і рыцарскі турнір, і розныя палаткі з пачастункамі.
Асілкі з усёй Беларусі спаборнічалі ў хуткасці, перацягваючы аўтамабільныя шыны і бочкі. Удзельнікі рыцарскага турніру апрануліся ў гістарычныя касцюмы і дэманстравалі навыкі верхавой язды і валодання зброяй.
Сфатаграфавацца з велізарным самаварам або з дзяўчатамі ў сукенках з прафітроляў — адным словам, знатакам масавых гулянняў ёсць чым заняцца.