Беларускі фільм "Ідзі і глядзі" ўзнагародзілі ў Венецыі

© Sputnik / Л. Лупаў / Перайсці ў медыябанкКадр з фільму "Ідзі і глядзі"
Кадр з фільму Ідзі і глядзі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карціна Элема Клімава ўваходзіць у мноства спісаў лепшых фільмаў у гісторыі чалавецтва.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Беларускі фільм "Ідзі і глядзі", зняты ў 1985 годзе, узнагародзілі на 74-м Венецыянскім кінафестывалі ў намінацыі "Венецыянская класіка".

Венецыянскі кінафестываль — адзін з самых прэстыжных сучасных кінаглядаў у свеце. Пераможцам 74-га фестывалю стала карціна "Мама!" Дарэна Аранофскі, якая выходзіць у беларускі пракат ужо 14 верасня.

Эпізод з фільма Элема Клімава Ідзі і глядзі - Sputnik Беларусь
"Ідзі і глядзі" — адрэстаўраваны шэдэўр ад Элема Клімава зноў на шырокіх экранах

Узнагародзілі на Венецыянскім кінафестывалі і беларускі фільм. Карціна "Ідзі і глядзі", знятая Элемам Клімавым па сцэнары Алеся Адамовіча, атрымала прыз як "Венецыянская класіка". Сама стужка выйшла яшчэ ў 1985 годзе і ўваходзіць у мноства рэйтынгаў лепшых фільмаў у свеце.

Канкурэнтамі фільма Клімава былі працы іншых сусветных майстроў кіно — Бернарда Берталучы і Стывена Спілберга.

Сюжэт "Ідзі і глядзі" разгортваецца ў 1943 годзе ў Беларусі. Стужка атрымала Дзяржпрэмію СССР і мноства іншых узнагарод. У гэтым годзе ў Венецыі паказвалі яе адрэстаўраваную версію.    

Стужка навiн
0