Фестываль Lidbeer прайшоў 9 верасня ў Лідзе і быў прымеркаваны да святкавання Дня горада. Як адзначыў вядоўца са сцэны, гасцей на фестывалі сёлета было больш, чым саміх жыхароў горада.
Сёлета Lidbeer упершыню загучаў на беларускай мове, а яго дэвізам стаў слоган "Зробім гучна!".
У межах фестывалю працавала шэраг інтэрактыўных пляцовак і вялікі фудкорт, які сёлета павялічыўся больш, чым у два разы ў параўнанні з мінулым годам, ладзіліся бясплатныя экскурсіі ў музей лідскага піва.
Увечары на фестывальнай пляцоўцы выступілі "Крамбамбуля", "Петля пристрастия", Lumen, "Океан Эльзи". Завяршылася мерапрыемства святочным салютам. Глядзіце ў фотастужцы, як праходзіў Lidbeer-2017.

1/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Святкаванне Дня горада ў Лідзе прайшло з традыцыйным размахам.

2/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Забаўляльныя і музычныя пляцоўкі, фудкорты і іншыя цікавосткі занялі плошчу амаль усяго горада.

3/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
У межах святочных мерапрыемстваў адбыўся музычна-піўны фестываль Lidbeer, які лічыцца аднім з найбуйнешых у краіне.

4/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі кожны мог знайсці для сябе забаву па душы.

5/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Забавы былі прадугледжаны як для дзяцей, так і для дарослых.

6/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Сёлета фудкорт фестывалю павялічыўся ў двая ў параўнанні з мінулым годам, тут можна было пакаштаваць усё - ад гамбургераў да шашлыкоў і хатніх страў.

7/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі працаваў вялікі кірмаш рамеснікаў.

8/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Дзейнічалі пляцоўкі і для самых маленкіх гасцей фестывалю.

9/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Lidbeer-2017

10/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Галоўнай падзеяй фестывалю стаў вялікі гала-канцэрт у межах якога выступілі гурты "Крамбамбуля", "Петля пристрастия", Lumen, "Океан Эльзи".

11/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
З кожным годам фестываль збірае ўсё большую колькасць гасцей. Так, летась Lidbeer наведала каля 100 тысяч чалавек.

12/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Са слоў наведвальнікаў Lidbeer, яны любяць лідскі фестываль за непаўторную атмасфернасць.

13/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы мог стаць удзельнікам найбуйнейшага open-air краіны.

14/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Пазітыўныя эмоцыі і пачуццё свабоды - візітная картка лідскага фестывалю.

15/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Шмат гледачоў не набывалі квіткі, а слухалі канцэрт за тэрыторыяй пляцоўкі - там быў выдатны гук і шмат месца для танцаў.

16/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта "Петля пристрастия" на Lidbeer-2017.

17/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Ліду наведалі госці не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы.

18/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
На Lidbeer-2017 выступіў гурт "Крамбамбуля" на чале з Лявонам Вольскім.

19/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Пад песні "Госці" і "Турысты" ногі самі пускаліся ў пляс.

20/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
"Крамбамбуля" выканалі на фестывальнай пляцоўцы свае лепшыя песні.

21/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта Lumen вызначылася мацнейшай энергетыкай.

Рустэм Булатаў на сцэне Lidbeer-2017

23/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Сёлета гасцей на фестывалі было больш, чым жыхароў горада.

24/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне "Океана Ельзи" стала адной з самых доўгачаканых падзей фестывалю, гурт двойчы выходзіў на біс і нават выканаў песню "Касіў Ясь канюшыну" ў сваёй інтэрпрытацыі.

25/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Час ад часу лідэр гурта Святаслаў Вакарчук размаўляў з гасцямі фестывалю на беларускай мове.

26/26
© Sputnik / Юлія Хвошч
Завяршыўся фестываль святочным феерверкам.