МІНСК, 10 вер — Sputnik. Цёплае надвор'е захаваецца на Беларусі на пачатку наступнага тыдня, паведамілі Sputnik у Белгідрамеце.
Пасля недоўгачасовага пахаладання ў рэспубліку вярнулася цяпло: ужо на выхадных усталявалася камфортнае надвор'е, якое многія называюць бабіным летам.
У панядзелак 11 верасня цяпло на Беларусі захаваецца. Па прагнозах сіноптыкаў, у паўднёвых раёнах слупкі тэрмометраў паднімуцца да +29 градусаў. У Мінску чакаецца да +25 градусаў.
Уноч з нядзелі на панядзелак тэмпература паветра складзе +12…+18 па Цэльсіі. Месцамі ноччу і днём магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Цяпло захаваецца і ў аўторак, а ўжо з серады зноў стане халадней і на Беларусь вернуцца дажджы. Мяркуючы па доўгатэрміновых прагнозах, пацяплення ў верасні больш не будзе, а тэмпература паветра складзе каля +15…+18 градусаў.