Двухсотпяцідзесяцікілаграмовы торт спяклі ўдзельнікі фестывалю хлеба і пачаставалі ім жадаючых. Торт зрабілі ў форме кветкі з дзевяццю пялёсткамі, кожны з якіх сімвалізуе адміністрацыйны раён горада. На пялёстках намаляваны знакавыя будынкі горада ў розных сферах — навука, спорт, культура, транспарт, машынабудаванне.
Арганізатары абяцалі, што торта хопіць усім. Аднак бясплатны пачастунак выклікаў сапраўдны ажыятаж у мінчукоў. Арганізатарам прыйшлося нават звярнуцца да дапамогі праваахоўнікаў. Спачатку байцам АМАПу з цяжкасцю ўдалося стрымаць напор гараджан, што праглі салодкага. Але неўзабаве парадак быў наведзены — усе ахвочыя выстраіліся ў немаленькую чаргу.

1/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Велізарны торт кандытары спяклі да юбілею Мінска.

2/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Юбілейны торт.

3/10
Цуда-торт выклікаў сапраўдны ажыятаж у мінчукоў. Яго не маглі пачаць рэзаць праз занадта вялікую колькасць жадаючых зрабіць сэлфі.

4/10
© Sputnik / Виктор Толочко
У рамках фестывалю хлеба па Мінску шпацыраваў румяны батон.

5/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Кожны з пялёсткаў торта распавядаў аб жыцці аднаго гарадскога раёна.

6/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Нават шкада было рэзаць такую прыгажосць.

7/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Арганізоўваць ласуноў-мінчукоў прыйшлося з дапамогай байцоў АМАПа.

8/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Кавалачкі торта былі зусім невялікія - арганізатары імкнуліся, каб хапіла на ўсіх жадаючых.

9/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Тыя, каму ўдалося здабыць кавалачак торта, не хавалі свайго шчасця.

10/10
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля ўмяшання АМАПу мінчукі выстраіліся ў доўгую чаргу.