МІНСК, 11 вер — Sputnik. Фільм "Яно" ў некалькі разоў абагнаў канкурэнтаў у беларускім пракаце як у грашовым вылічэнні, так і ў колькасці гледачоў, паведамілі Sputnik у сталічным "Кінавідэапракаце".
"Яно" — экранізацыя аднайменнага рамана Стывена Кінга аргентынскім рэжысёрам Андэрсам Мускецці. Фільм быў цёпла сустрэты гледачамі і крытыкамі, а водгукі на стужку пераважна станоўчыя.
Ужо пасля старту пракату фільм "Яно" ўстанавіў рэкорд сярод усіх хорараў — ні адна стужка падобнага жанру не збірала такія сумы за першыя выхадныя пракату.
У Беларусі "Яно" — таксама ў лідарах. Толькі ў мінскіх дзяржкінатэатрах фільм жахаў паглядзелі больш за 46 тысяч чалавек, а зборы перавысілі 127 тысяч рублёў. Такім чынам, стужка ўжо пабіла рэкорды першых выхадных "Дэдпула" і некаторых іншых стужак з такім жа ўзроставым абмежаваннем.
На другім месцы ў беларускім пракаце карціна "Гогаль. Пачатак", якую паглядзелі ў дзевяць разоў менш гледачоў, а заробак стужкі склаў толькі 27,5 тысяч рублёў.
На трэцім радку — таксама расійская стужка, "Пра каханне. Толькі для дарослых" і 18,3 тысячы рублёў. Замыкаюць спіс самых папулярных фільмаў беларускага пракату па выніках мінулага тыдня баявік "Таямніца сямі сясцёр" і амерыканская карціна "Поспех Логана".