Развітанне з Радзівонам Басам пройдзе заўтра ў Віцебскай філармоніі

© Photo : Сергей Серебро / БелаПАНРадзівон Бас на прэс-канферэнцыі 19 мая 2011 года
Радзівон Бас на прэс-канферэнцыі 19 мая 2011 года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З заснавальнікам і экс-кіраўніком фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" можна будзе развітацца 12 верасня.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Развітанне з заснавальнікам фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Радзівонам Басам пройдзе ў Віцебскай філармоніі 12 верасня, паведамілі сваякі прадзюсара.

Радзівона Баса не стала 10 верасня. У апошнія гады ў прадзюсара "Славянскага базару ў Віцебску" былі праблемы са здароўем, яму ампутавалі абедзве нагі.

Развітацца з першым кіраўніком "Славянскага базару" можна будзе з 10 да 13 гадзін 12 верасня.

Арганізацыю пахавання Радзівона Баса ўзялі на сябе Віцебскі гарвыканкам і дырэкцыя фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Як паведамілі Sputnik сваякі Радзівона Баса, пакуль ніхто з вядомых людзей не патэлефанаваў ім са спачуваннямі.

Стужка навiн
0