Чарговая магнітная бура чакаецца на Зямлі ў сераду 13 верасня

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкЗакат сонца
Закат сонца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля чарговай успышкі на Сонцы адбыўся магутны каранальны выкід – гэта паўплывае і на геамагнітнае поле Зямлі.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Чарговая геамагнітная бура пачнецца на Зямлі ў сераду, навукоўцы ёй прагназуюць дасягненне другога-трэцяга ўзроўню сілы з пяці.

Апошняя магутная ўспышка на Сонцы адбылася ў нядзелю 10 верасня. Пасля яе ў зоркі адбыўся каранальны выкід велізарнай масы энергіі, што паўплывае і на Зямлю.

Вынік незвычайнай актыўнасці сонца — геамагнітныя буры на Зямлі. Па разліках навукоўцаў, чарговая бура адбудзецца ў сераду 13 верасня і дасягне па магутнасці другога-трэцяга ўзроўню з пяці. Даследчыкі мяркуюць, што ў гэтыя дні на Сонцы можа адбыцца новая ўспышка.

Серыя выбухаў на Сонцы пачалася на мінулым тыдні і ўжо прывяла да некалькіх магнітных бураў на планеце. Максімальны ўзровень актыўнасці дасягаўся 8 верасня — такой моцнай геамагнітнай буры не было ў апошнія 12 гадоў.

Стужка навiн
0