МІНСК, 12 вер — Sputnik. Расійскі касманаўт Сяргей Разанскі, які знаходзіцца зараз на Міжнароднай касмічнай станцыі, зрабіў фота Мінска з космасу.
"Я ведаю, што многія з вас чакалі фота сталіцы Рэспублікі Беларусь", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
#Минск. Я знаю, что многие из вас ждали фото столицы Республики #Беларусь // Hero City #Minsk — the capital and largest city of #Belarus. pic.twitter.com/QMycDPb1xG
— Сергей Рязанский (@SergeyISS) 11 сентября 2017 г.
Касманаўт зрабіў тры фота сталіцы Беларусі і апублікаваў іх у сваім акаунце.
Разанскі з'яўляецца камандзірам 52-й экспедыцыі на МКС, у якую таксама ўвайшлі бортінжынер Рэндолф Брэзнік і Паала Нясполі, стартаваў на станцыю з касмадрома Байканур 28 ліпеня бягучага года.
Раней Беларусь неаднаразова фатаграфаваў з борта МКС, касманаўт Алег Навіцкі: у аб'ектыў яго камеры трапляла тры разы начная сталіца, а таксама Гомель і Брэст.