На змену бонсцікам: у крамах з'явіліся Зануда, Какаш і Пячэнька

© Photo : Instagram / shumskayamФігуркі-эмаджы, якія раздаюць у адной са сталічных крам
Фігуркі-эмаджы, якія раздаюць у адной са сталічных крам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё прыцягнула ўвагу мінчукоў фігурка пад назвай Какаш.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Толькі беларусы перасталі панікаваць праз бонсцікаў, як на змену ім прыйшла акцыя яшчэ адной са сталічных сетак крамаў, якая запусціла раздачу фігурак-эмаджы.

З'яўленне ўсіх вядомых смайлікаў у выглядзе маленькіх фігурак-ручак маментальна ўзарвала сацыяльныя сеткі. А асаблівую ўвагу заслужыла эмаджы Какаш.

Публикация от Yahor Maiseyenka (@yahorm) Сен 10 2017 в 4:09 PDT

Адныя карыстальнікі захапляюцца акцыяй і дзеляцца здымкамі атрыманых "бясплатных" фігурак.

Іншыя карыстальнікі абвінавачваюць краму ў плагіяце, параўноўваючы акцыю з бонсцікамі, і абураюцца.

​"Адчыняю халадзільнік і пытаюся ў сябе: навошта мне тыднёвы запас ёгуртаў, двухмесячны запас сухіх сняданкаў і паўгадавы запас кавы з "Рублёўскага"? А ўсё — дзеля двух фігурак: кавалачка г..на і другой, якая ў шоку ад таго, што з намі робіць рэклама", — каментуе сваё фота карыстальнік Instagram. 

Беларусы з велізарным задавальненнем удзельнічаюць у падобных акцыях. Папярэдняя ўмоўна бясплатная раздача падарункаў прымусіла людзей літаральна бегаць па горадзе ў пошуках адсутных фігурак, абменьвацца і купляць іх адзін у аднаго.

Стужка навiн
0