Ваўкі актывізаваліся ў Светлагорскім раёне: драпежнікі рэжуць жывёлу

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкВоўк
Воўк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць драпежнікаў з кожным годам у раёне павялічваецца праз іх міграцыю з Палескага радыяцыйнага запаведніка.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Два выпадкі нападу ваўкоў на хатнюю жывёлу зафіксаваныя ў Светлагорскім раёне з пачатку верасня бягучага года, паведаміла газета "Ранак".

Паводле інфармацыі выдання, у першым выпадку драпежнікі зарэзалі трох цялят на ферме ў вёсцы Асташкавічы, у другім — забілі дзве авечкі і казу на прыватным падворку ў населеным пункце Мартынаўка.

Мядзведзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мядзведзь у Докшыцкім раёне разагнаў "шашлычнікаў" і людзей з пляжу

У БТПР растлумачылі, што для канца жніўня і верасня такія паводзіны ваўкоў — звычайная з'ява, паколькі ваўчыца павінна вучыць паляванню маладняк, а хатнія жывёлы найбольш падыходзяць для гэтага.

Паводле дадзеных арганізацыі, сёлета светлагорскія паляўнічыя ўжо здабылі 11 ваўкоў. Пры гэтым спецыялісты канстатуюць, што колькасць драпежнікаў з кожным годам у раёне павялічваецца праз іх міграцыю з Палескага радыяцыйнага запаведніка.

Пры гэтым у БТПР адзначылі, што ваўкі не ўяўляюць небяспекі для людзей, у прыватнасці грыбнікоў, паколькі напады на чалавека у лесе адбываюцца толькі ў выключных выпадках.

Стужка навiн
0