Вяскоўцу за здымку свайго ўчастка з дрона пагражае $1000 штрафу

CC BY-SA 2.0 / Volkmar Becher / QuadrocopterКвадракоптэр, архіўнае фота
Квадракоптэр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для выкарыстання ў памежнай зоне лятальных апаратаў масай больш кілаграма трэба паведаміць памежнікаў, а ў памежнай паласе іх запускаць наогул забаронена.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Буйны штраф пагражае жыхару Воранаўскага раёна за здымку свайго прысядзібнага ўчастка з дрона ў памежнай зоне, паведамілі Sputnik у аўторак у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Узлёт і пасадку квадракоптэра 11 верасня лідскія памежнікі заўважылі ў раёне вёскі Таврэлі, якая знаходзіцца ў памежнай зоне. Пасля было ўстаноўлена, што запускаў робат мясцовы жыхар.

"Малады чалавек растлумачыў, што ён здымаў з вышыні свой прысядзібны ўчастак", — сказалі ў ДПК.

У камітэце растлумачылі, што для выкарыстання ў памежнай зоне лятальных апаратаў масай больш кілаграма трэба паведаміць памежнікам, а ў памежнай паласе іх запускаць наогул забаронена.

Паводле інфармацыі ДПК, паколькі 33-гадовы мужчына раней ужо прыцягваўся да адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму, яму цяпер пагражае штраф у памеры да 2300 рублёў (больш за тысячу долараў ЗША).

Стужка навiн
0