МІНСК, 13 вер — Sputnik. Выданне лічыцца самым старажытным, знакамітым і дарагім у Еўропе, яно стане экспанатам на выстаўцы "Францішак Скарына і яго эпоха", якая адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску 15 верасня.
Біблія Гутэнберга традыцыйна з'яўляецца пунктам адліку гісторыі кнігадрукавання ў Еўропе і з яе пачынаецца пераход ад Сярэднявечча да сучаснасці. Кніга, надрукавана гатычным шрыфтам — у дзве калонкі, пры гэтым прапісныя літары і загалоўкі выкананыя ўручную з варыяцыямі малюнка.
Каб дапоўніць вобраз унікальнага выдання, побач з фрагментам арыгінальнага помніка на выставе будзе дэманстравацца факсімільнае выданне поўнай Бібліі Гутэнберга, выкананае ў 1913 годзе ў тым жа Лейпцыгу. Сёння гэта выданне таксама лічыцца бібліяграфічнай рэдкасцю, яно прыбыло на выставу з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.
Фрагмент гэтай унікальнай і рэдкай кнігі захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Германіі ў Лейпцыгу. Спецыяльным рэйсам у суправаджэнні экспертаў-кнігаведаў, дыпламатаў і супрацоўнікаў аховы кніга прыбыла ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
У свеце захавалася толькі некалькі асобнікаў гэтага ўнікальнага выдання.