Макарэвіч абвінаваціў Тома Ёрка ў крадзяжы кліпа

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкАндрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Cа слоў лідара гурта "Машина времени", адзін з самых паважаных сучасных гуртоў "садраў" іх новы кліп.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Саліст расійскага рок-гурта "Машина времени" Андрэй Макарэвіч абвінаваціў брытанскі калектыў Radiohead у крадзяжы ідэі для новага кліпа.

Гурт Radiohead існуе з 1985 года і шматлікімі крытыкамі лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі. Пра ўплыў на сваю творчасць саліста гурта Тома Ёрка заяўляюць многія вядомыя музыкі.

Новы кліп на песню "Lift" гурт прадставіў у сераду 13 верасня. За некалькі гадзін відэа сабрала 600 тысяч праглядаў.

Фанатам новая праца Radiohead спадабалася, аднак знайшліся і незадаволеныя. Так, саліст "Машины времени" Андрэй Макарэвіч заявіў аб тым, што гурт Тома Ёрка садраў "яго кліп на песню "Месца, дзе святло", зняты ў 2001 годзе.

Radiohead пакуль на гэту заяву Макарэвіча не адрэагавалі.

Свой дзевяты студыйны альбом "A Moon Shaped Pool" гурт Radiohead выпусціў у маі бягучага года.

Стужка навiн
0